Беларускае грамадзкае аб’яднаньне вэтэранаў
Выгляд
Беларускае грамадзкае аб’яднаньне вэтэранаў | |
Абрэвіятура | БГАВ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 29 кастрычніка 1991 (33 гады таму) |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | Абарона зацікаўленасьцяў вэтэранаў |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Янкі Купалы, д. 21, каб. 102 |
Сяброўства | 2,5 мільёну чалавек (2012)[1] |
Старшыня | Анатоль Новікаў |
Кіроўны орган | Рада |
Матчына кампанія | РКРКППГА |
Колішняя назва | Арганізацыя вэтэранаў Рэспублікі Беларусь (да 1995 году), Беларуская рэспубліканская арганізацыя вэтэранаў (да 2000 году) |
Беларускае грамадзкае аб’яднаньне вэтэранаў — грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў 1991 годзе[2]. З 2001 году ўдзельнічала ў Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3]. З 1994 году пасаду старшыні займае Анатоль Новікаў.
Першым старшынёю быў Анатоль Яўгенавіч Андрэеў (1991—1994)[4].
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Задачамі аб’яднаньня ёсьць:
- паляпшэньне дабрабыту, жыльлёвых умоваў і абслугі вэтэранаў;
- нагляд за забесьпячэньнем ільготаў і выплатай пэнсіяў;
- клопат пра помнікі і месцы пахаваньняў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Руслан Туркоў (27 сакавіка 2012) Сёньня 25-ы дзень нараджэньня адзначае Беларускае грамадзкае аб'яднаньне вэтэранаў Грамадзтва. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 28 сакавіка 2012 г.
- ^ Анатоль Яўгенавіч Андрэеў Ветэранаў Рэспублікі Беларусь Арганізацыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / Барыс Іванавіч Сачанка. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1994. — Т. 2. — С. 257—258. — 537 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-85700-142-0
- ^ За моцную і квітнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 242 (24282) (16 жніўня 2001). Праверана 28 сакавіка 2012 г.
- ^ Андрэеў Анатоль Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1996. — Т. 1. — С. 359. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6